Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Добраўпарадкаванне не губляе сваёй актуальнасці

04.02.2014
На працягу ўсяго мінулага года тэма навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў з’яўлялася адным з асноўных напрамкаў работы мясцовай улады. Вялася яна мэтанакіравана, у адпаведнасці з кожным сезонам. Яе вынікі ў гутарцы са  старшынёй раённага Савета дэпутатаўНа працягу ўсяго мінулага года тэма навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў з’яўлялася адным з асноўных напрамкаў работы мясцовай улады. Вялася яна мэтанакіравана, у адпаведнасці з кожным сезонам. Яе вынікі ў гутарцы са  старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй САНДРОЗД. — Марыя Леанідаўна, вядома, што на першым плане знаходзіцца работа па навядзенні парадку на зямлі, на пустуючых участках. Што зроблена ў гэтым напрамку? — Адразу адзначу, што вялася належная работа па заворванні пустуючых участкаў і ўвядзенні іх у севаабарот. Тут мэтанакіравана працавалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі Бучацінскага, былога Камсамольскага, Пацейкаўскага, Семежаўскага сельсаветаў, з’явілася такая магчымасць і ў гаспадарак Бабаўнянскага і Доктаравіцкага сельсаветаў. Увогуле на працягу года ў раёне знесены 52 старыя дамы, 19 фундаментаў і 25 гаспадарчых пабудоў. Найбольш актыўна гэтым відам работ займаліся на тэрыторыі Цімкавіцкага, Слабада-Кучынскага, Бабаўнянскага сельсаветаў. Таксама прыбрана і абкошана тэрыторыя каля 846 безгаспадарных дамоў, захавана 190 стыхійных сметнікаў, знята больш чым 16 км старых агароджаў у населеных пунктах. — Вельмі хвалюючым з’яўляецца пытанне добраўпарадкавання могілак. Што Вы можаце сказаць наконт гэтага? — Работы на гэтых святых месцах праводзяцца пастаянна. Арганізоўваюцца суботнікі, прыцягваюцца сродкі і сілы мясцовага насельніцтва, дапамагаюць актывісты сельсаветаў, валанцёры маладзёжных атрадаў. Неабходна адзначыць работу з насельніцтвам у гэтым плане Бабаўнянскага, Цімкавіцкага, Слабада-Кучынскага, Пацейкаўскага, Капыльскага сельвыканкамаў. Новыя агароджы з’явіліся на грамадзянскіх могілках у Бабоўні (220 м), Клецішчы (200 м), Ст. Капылі (110 м), Чырвоным Партызане (140 м), Пацейках (150 м), Кудзінавічах (280 м), Старыцы (200 м), Харытонаўцы (120 м), Цімкавічах (220 м), Калодзезным (186 м) і іншых населеных пунктах. — Можна заўважыць, што з кожным годам і асабістыя падвор’і грамадзян становяцца больш прывабнымі і акуратнымі. Ці так гэта? — Безумоўна, так. Практычна ва ўсіх населеных пунктах жыхары падфарбоўваюць фасады дамоў, замяняюць агароджы, упрыгожваюць сядзібы кветнікамі і малымі архітэктурнымі формамі. Пра гэта гаворыць і тое, што ў раённым конкурсе на лепшую сядзібу прынялі ўдзел гаспадары больш за сто домаўладанняў. Хачу пажадаць плённай работы ў гэтым напрамку і ў 2014 годзе. — Дарэчы, што запланавана на бягучы год? — Распрацаваны мерапрыемствы па развіцці тэрыторый сельскіх населеных пунктаў Капыльскага раёна на 2014 год. Як і раней, асноўная работа будзе скіравана на пустуючыя ўчасткі, дамы, спілоўванне аварыйна-небяспечных дрэў, выкарчоўванне старых садоў, добраўпарадкаванне могілак, населеных пунктаў і г. д. Увогуле на гэтыя мэты выдзелена больш за 300 млн рублёў. Упэўнена, што ўсе мерапрыемствы будуць выкананы. А значную дапамогу акажуць насельніцтва і працоўныя калектывы. Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей