Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Азiраючыся на мiнулае, думаць пра будучыню

29.01.2014
Мерапрыемства, прысвечанае 95-годдзю ўтварэння БССР, Камуністычнай партыі Беларусі і Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі, адбылося 24 студзеня 2014 года ў Доме культуры г. Слуцка. [caption id="attachment_33182" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас урачыстасці"][/caption] Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел члены Савета старэйшын пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце, члены абласнога каардынацыйнага Савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Міншчыны. Дэлегацыю з Капыльшчыны ў складзе 24 чалавек узначаліла намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. У яе склад увайшлі ветэраны працы, перадавікі вытворчасці, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, Камуністычнай партыі Беларусі. Сярод іх Іван Малюжыц, былы кіраўнік ААТ “Семежава”, які ўзнагароджаны ордэнам Леніна, двойчы — ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга; Анатоль Буцько, былы кіраўнік ААТ “Скабін”, узнагароджаны ордэнамі Айчыны ІІІ ступені і “Знак Пашаны”, медалём “За працоўную доблесць”, Граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Ніна Шатэрнік, загадчыца МТФ “Свідзічы” ААТ “Старыца-Агра”, узнагароджаная медалём “За працоўныя заслугі”; педагог з Лясноўскай СШ Надзея Караленка, якая носіць званне “Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь”, і іншыя. [caption id="attachment_33183" align="aligncenter" width="443" caption="Прадстаўнікі Капыльшчыны: кіраўнік спраў райвыканкама В. М. Плашкевіч, ветэран працы А. М. Буцько, урач агульнай практыкі (загадчык) Старыцкай участковай бальніцы Б. Б. Касцюк, дырэктар ААТ «Старыца-Агра» У. А. Рудакоўскі"][/caption] У чаканні пачатку мерапрыемства шматлікія госці, запрошаныя на свята, атрымалі магчымасць пазнаёміцца з цудоўнай выставай, падрыхтаванай арганізатарамі імпрэзы. Яны нібы акунуліся ў гады сваёй маладосці, разглядаючы сцягі піянерскай і камсамольскай арганізацый, вымпелы, іншыя атрыбуты маладзёжных арганізацый савецкага часу. Не хаваючы хвалявання бралі ў рукі піянерскія горн і барабан, фатаграфаваліся на памяць. Знайшлі на гэтай выставе сваё месца стэнды, якія распавядалі пра студэнцкі  будаўнічы  рух, захапленні моладзі авіямадэльным і іншымі прыкладнымі відамі спорту. Асаблівую ўвагу прыцягваў куток, які нагадваў пра суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, і што сёлета мы будзем святкаваць 70-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Урачыстасць распачалася з відэафільма, у якім ішоў расказ пра ўтварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, яе станаўленне, нягоды, што давялося вынесці беларускаму народу ў гады ваеннага ліхалецця. [caption id="attachment_33184" align="aligncenter" width="443" caption="Дэлегацыя Капыльскага раёна"][/caption] Першыя старонкі беларускай дзяржаўнасці бяруць свой пачатак 95 гадоў таму. Маніфестам Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада ад 1 студзеня 1919 года была абвешчана БССР. Папярэднічалі гэтаму падзеі 30 снежня 1918 года. Тады на 6-й Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі ў Смаленску было створана Цэнтральнае бюро Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Ад Беластока да Смаленска. Сем раёнаў — Мінскі, Смаленскі, Віцебскі, Магілёўскі, Гомельскі, Гродзенскі і Баранавіцкі. Менавіта так выглядалі межы маладой беларускай дзяржавы. У тыя часы вядомыя дзеячы інтэлігенцыі аб гістарычнай падзеі гаварылі не інакш, як пра “ўвасабленне беларускай мары” аб уласнай дзяржаве. Зрэшты, і сёння ўсе тыя, хто застаў БССР, называюць яе падмуркам сучаснай Беларусі. Першай дзяржавай, якая прызнала новую рэспубліку, стала Савецкая Расія. [caption id="attachment_33185" align="aligncenter" width="443" caption="На выставе"][/caption] Вядучыя свята запрашаюць на сцэну старшыню Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіру. Сямён Барысавіч шчыра павіншаваў усіх, хто сабраўся ў гэтай зале, са святам, коратка спыніўся на этапах развіцця БССР і роднай Міншчыны, сённяшнім дні сталічнай вобласці. Аддаў даніну павагі людзям, якія ўклалі ўсе свае сілы і талент на карысць Айчыны. Адзначыў і ролю Кампартыі ва ўтварэнні і станаўленні беларускай дзяржаўнасці, у развіцці БССР. Наша мэта — пабудова новай, сучаснай, сацыяльна  арыентаванай дзяржавы, адзначыў Сямён Шапіра, у якой маладое пакаленне беларусаў будзе адчуваць сябе спакойна і ўпэўнена. Але ўзнікнуць такая дзяржава можа толькі на падставе сацыялістычнага вопыту. [caption id="attachment_33186" align="aligncenter" width="443" caption="Успамін аб ваенным мінулым"][/caption] Губернатар Мінскай вобласці ўручыў дыпломы і пасведчанні “Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці” Марыі Мікалаеўне Худой — першаму сакратару Мінскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, і Алегу Віктаравічу Навіцкаму — касманаўту-выпрабавальніку 3 класа групы касманаўтаў атрада касманаўтаў Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы “Навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына”, камандзіру касмічнага карабля “Саюз ТМА-06М”. Словы шчырай удзячнасці за высокую адзнаку іх дзейнасці прагучалі з вуснаў Пачэсных грамадзян Мінскай вобласці. Акрамя таго, Марыя Худая, як кіраўнік абласной камуністычнай партыйнай арганізацыі, уручыла юбілейныя медалі “95 гадоў ВЛКСМ” шэрагу актыўных прадстаўнікоў перадавога маладзёжнага руху ХХ стагоддзя. Букеты прыгожых кветак сталі своеасаблівым святочным падарункам ветэранам працы, сярод якіх былі і прадстаўнікі Капыльскага раёна — Анатоль Мікалаевіч Буцько і  Надзея Канстанцінаўна Караленка. [caption id="attachment_33187" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі канцэртнай праграмы"][/caption] Цудоўным працягам урачыстасці стаў канцэрт, у якім выступілі салісты, музычныя і харэаграфічныя калектывы ўстаноў культуры Міншчыны. Усе нумары суправаджаліся шчырымі гучнымі апладысментамі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара                

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей