Абласная занальная спартакіяда дапрызыўнай і прызыўной моладзі комплексу “Абаронца Айчыны” прайшла ў горадзе Нясвіжы. Нягледзячы на тое, што капыляне выступалі “ў гасцях” (да гэтага некалькі гадоў запар такія спаборніцтвы праводзіліся ў Капылі), гэта не перашкодзіла іх стабільнаму выніку. Нашы землякі ўпэўнена перамаглі каманды з Клецка, Стоўбцаў, Дзяржынска і Нясвіжа, заваяваўшы пуцёўку ў фінал вобласці. Сёння ў г. Маладзечна капыляне змагаюцца за першынство сярод мацнейшых каманд Міншчыны.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии