Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Сусветны дзень снегу

26.01.2014
Пачынаючы з зімы 2012 года ў перадапошнюю нядзелю студзеня, па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS), адзначаецца Сусветны дзень снегу, які хутка стаў папулярным  сярод  аматараў  здаровага ладу жыцця. Іншая яго назва — Міжнародны дзень зімніх відаў спорту. Ужо трэці год запар у Беларусі ў рамках святкавання праводзяцца дзясяткі мерапрыемстваў у шматлікіх гарадах і вёсках краіны. Асноўная мэта мерапрыемства — павялічыць цікавасць моладзі да зімніх відаў спорту і прыцягнуць яе да актыўнага ладу жыцця. ВЯСЁЛЫ СТАРТ У СІЛІЧАХ 18 студзеня ў Рэспубліканскім гарналыжным цэнтры «Сілічы» адбылося абласное спартыўнае свята, прымеркаванае да Сусветнага дня снегу. У ім прынялі ўдзел і 23 выхаванцы Капыльскай СДЮШАР. Дзеці выйшлі на старт лыжных гонак на дыстанцыях адзін і два кіламетры (у залежнасці ад узроставай групы). Нядрэнных вынікаў дасягнулі Алена Пятрыка і Аляксей Крывецкі, якія занялі, адпаведна, другое і трэцяе месцы. ...І Ў КАПЫЛІ Раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках прайшлі і ў горадзе Капылі. Гэта мерапрыемства фактычна адкрыла вялікі сезон зімніх відаў спорту. На трасу фізкультурна-аздараўленчага комплексу выйшлі шматлікія юныя лыжнікі. Выдатны настрой удзельнікаў, цудоўнае сонечнае надвор’е спрыялі правя-дзенню мерапрыемства. Любыя спаборніцтвы не застаюцца без тых, хто паказвае выдатную падрыхтоўку і высокія хуткасці на дыстанцыі. Сярод такіх юнакоў і дзяўчат былі Ганна Бохан і Антон Смольскі (5 км), Святлана Пятрыка і Дзмітрый Лазоўскі, Ганна Баразнёнак і Руслан Гарнастай, Надзея Гардзей і Ілля Матусевіч. Сяргей ЛАЗОЎСКІ    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей