Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

На спартакiяду - па здароўе

22.01.2014
На фізкультурна-аздараўленчым комплексе горада Капыля ў мінулую суботу дваццаць чатыры спартыўныя дружыны выяўлялі мацнейшы калектыў фізічнай культуры работнікаў аграпрамысловай галіны. [caption id="attachment_33009" align="aligncenter" width="443" caption="Старт камбінаванай эстафеты"][/caption] У праграму сёлета ўвайшлі шэсць відаў – гіравы спорт, скачкі на скакалцы, штрафны кідок у баскетбольнае кольца, камбінаваная эстафета, дартс і плаванне. У такой паслядоўнасці і праходзіла сёлетняе мерапрыемства, якое мела  крыху нечаканыя вынікі. Максімальная колькасць ачкоў (30), якія атрымала каманда за першае месца па суме за два віды (гіравы спорт і скакалка), была залічана на рахунак ААТ “Мажа-Агра”. Другое месца дасталося ААТ “Прагрэс 2010” (25 ачкоў), трэцяе — Капыльскаму філіялу ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” (23 ачкі). Барацьба за лідарства на штрафным кідку ў баскетбольнае кольца не вызначыла пераможцаў пасля першага круга спаборніцтваў. І жанчыны, і мужчыны ў асабістым заліку выяўлялі мацнейшых у дадатковай спробе. А каманднае першае месца ўзяло ўпраўленне райсельгасхарчу. Другі вынік паказалі баскетбалісты ААТ “Малінава”, а трэці — ЗАТ “Жыліхава”. [caption id="attachment_33010" align="aligncenter" width="443" caption="Каманда-пераможца ўпраўлення райсельгасхарчу на чале з яго начальнікам Ірынай Кісляк (у цэнтры)"][/caption] Як заўсёды, самай відовішчнай стала камбінаваная эстафета. Яна засталася фактычна без змяненняў (перанеслі толькі лінію старту). Удзельнікі, таксама як і ў мінулыя гады, ехалі на санках, спускаліся з гары на “салазниках”, прабягалі на лыжах пэўную адлегласць і стралялі па мішэні. Найхутчэй пераадолелі ўсе этапы работнікі ўпраўлення райсельгасхарчу. Другі час паказалі прадстаўнікі ААТ “Мажа-Агра”. Трэці вынік — у ААТ “Старыца-Агра”. Дарэчы, за эстафету ўсе каманды атрымлівалі падвоеную колькасць ачкоў. Крыху змяніліся правілы (у параўнанні з мінулагоднімі) у дартсе. Пасля “прыстрэлкі” замест пяці дроцікаў у залік цяпер ішлі ажно дзевяць. Самымі трапнымі тут аказаліся работнікі Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” і занялі, адпаведна, першае месца. Крыху саступілі ім кідальнікі дроцікаў з КСУП “Саўгас “Лясное”. У іх — другая сума ачкоў. Трэція — прадстаўнікі ААТ “Прагрэс 2010”. Завяршала праграму плаванне. Тут мужчыны пераадольвалі 50 метраў вольным стылем, а жанчыны — напалову меншую дыстанцыю. Лепшыя секунды былі зноў ва ўпраўлення райсельгасхарчу. Крыху саступілі лідарам плыўцы з ААТ “Старыца-Агра” і занялі другое месца. Трэцімі ў гэтым відзе сталі работнікі КСУП “Саўгас “Лясное”. [caption id="attachment_33011" align="aligncenter" width="295" caption="Віталь Ждановіч з ААТ “Семежава” - лепшы гіравік спартакіяды"][/caption] Пасля падвядзення вынікаў агульнакаманднага заліку вызначылася, што розніца ў тройкі лідараў склала ўсяго шэсць ачкоў. Трэцяя прыступка п’едэстала гонару — у ААТ “Мажа-Агра” (129 ачкоў). На другой апынуўся калектыў Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” (133). А пераможцамі сёлетняй спартакіяды ўпершыню сталі работнікі ўпраўлення райсельгасхарчу (135). Пераможцы ў асобных відах праграмы, асабістым заліку атрымалі граматы і памятныя падарункі, а тройка лідараў спартакіяды — яшчэ кубкі і грашовыя прэміі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму, райкама прафсаюза работнікаў АПК. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей