Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Навіны рэгіёна: Бучацінскi сельсавет

20.01.2014
Аграрагадок Жыліхава. Будуецца жыллё. За кошт сродкаў мясцовага сельгаспрадпрыемства ў аграгарадку вядзецца будаўніцтва пяці новых домікаў. Усяго ж запланавана іх узвесці трынаццаць. в. Садавічы Наводзілі парадак Падчас спрыяльнага надвор’я ў населеным пункце працягваліся работы па добраўпарадкаванні. Асаблівая ўвага надавалася сядзібам, дзе ніхто не жыве. Да таго ж, тут нядаўна арганізаваны цэнтралізаваны збор смецця. в. Лютовічы Інвентарызацыя сядзіб Сельвыканкамам згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №100 праве-дзена інвентарызацыя пустуючых сядзіб. Усяго на тэрыторыі сельсавета іх зарэгістравана 192, найбольшая колькасць выяўлена ў в. Лютовічы – 25. в. Смалічы Праведзены рэйд Днямі супрацоўнікамі сельвыканкама і мясцовай  школы  праведзены  рэйд  па сем’ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Падчас яго вывуча-ліся ўмовы пражывання, праведзена прафілактычная гутарка. в. Бучаціна Вясёлыя канікулы Напярэдадні Новага года навучэнцы Бучацінскай і Жыліхаўскай СШ упершыню разам адзначылі свята цікавым святочным прадстаўленнем. Пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама для бучацінскіх школьнікаў набыта спартыўнае абсталяванне, сярод якога дзесяць пар канькоў. Менавіта яны і былі апрабаваны падчас канікулаў на пляцоўцы Лядовага палаца ў Салігорску. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей