Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

76

Грамадская прыёмная“Белай Русi”

15.01.2014
На Капыльшчыне працягвае сваю работу грамадская прыёмная раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. 9 студзеня Марыя Сандрозд, якая ўзначальвае раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання, правяла прамую лінію. Пазней яна расказала пра праблемы, якія ўздымалі жыхары раёна. — Усяго патэлефанавалі чатыры чалавекі, — адзначыла Марыя Леанідаўна. — І практычна ўсіх іх хвалявала дрэннае асвятленне вуліц у населеных пунктах. Так, размова ішла пра нізкую асветленасць вуліцы А. Астрэйкі ў райцэнтры, папрасілі дапамагчы вырашыць гэту ж праблему жыхары вв. Садавічы і Ракіні Бучацінскага сельсавета. Як аказалася падчас вывучэння пытання, старшынёй Бучацінскага сельвыканкама была накіравана заяўка на падключэнне асвятлення ў раён электрычных сетак, якая да гэтай пары не была выканана. Начальнік Капыльскага РЭС Мікалай Емяльянчык паабяцаў ліквідаваць праблему на працягу 10-14 дзён. Адпаведная заяўка накіравана і ў КУП “Капыльская ЖКГ”. Скардзіліся жыхары Бучацінскага сельсавета таксама на дрэнны стан дарогі, якая злучае Садавічы з Навасёлкамі. Гэты зварот пераадрасаваны КУП “Мінскаблдарбуд”, адкуль мы чакаем станоўчага адказу. Усе ўзнятыя праблемы прэзідыум РА РГА “Белая Русь” будзе трымаць на кантролі. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей