Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Размова па сутнасці (CMigrator copy 1)

15.01.2014
Сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны распачынаюць папярэднюю абарону бізнес-планаў, распрацаваных на бягучы 2014 год. І першым перад прадстаўнікамі ўпраўлення райсельгасхарчу на чале з яго начальнікам Ірынай Кісляк, а таксама работнікамі райплемстанцыі і райветстанцыі давялося прааналізаваць магчымасць выканання (альбо невыканання) даведзеных заданняў кіраўніцтву і галоўным спецыялістам ААТ “Капыльскае”. Падчас абароны бізнес-планаў кіраўнікі і галоўныя спецыялісты гаспадарак павінны будуць выказаць свае погляды на шляхі развіцця  прадпрыемства  ўвогуле  і  кожнай галіны паасобку, абгрунтаваць шляхі работы па паляпшэнні фінансавага дабрабыту. Мяркуецца, што гэта мерапрыемства будзе праведзена да канца студзеня. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей