Такую назву насіў матэрыял, напісаны па выніках сумеснага рэйду супрацоўнікаў Капыльскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і рэдакцыі газеты “Слава працы”. У ім выказаны заўвагі па ўтрыманні тэрыторый, якія былі дасланы на рэагаванне. Днямі рэдакцыя атрымала адказы з інфармацыяй аб ліквідацыі выяўленых недахопаў.
ДЛГУ “Капыльскі лясгас”. “У зоне адпачынку ў квартале 66 Орлікаўскага лясніцтва сіламі лясной аховы лясгаса ўбрана бытавое смецце. Узмоцнены кантроль за санітарным станам ляснога фонду на дадзеным участку.
Дырэктар С. С. Ульдзіновіч”
Доктаравіцкі сельвыканкам. “Паведамляем, што ААТ “Піянер-Агра” быў выдзелены транспарт, і ўсе стыхійныя сметнікі вывезены. Жыхары домаўладанняў пісьмова папярэджаны пра недапушчальнасць выкідвання смецця ва неўстаноўленых месцах. Арганізаваны штомесячны збор бытавых камунальных адходаў, у тым ліку і ў п. Чыжэвічы.
Старшыня сельвыканкама М. В. Гулейка
”
Бучацінскі сельвыканкам. “Паведамляем, што несанкцыянаваны сметнік ля могілкаў в. Садавічы размешчаны на землях Салігорскага раёна. У бліжэйшы час сіламі ААТ “Ціміразеўскі” будзе праведзена яго падбуртоўка. У мэтах далейшага недапушчэння выкідвання смецця на тэрыторыю дадзенай стыхійнай звалкі з жыхарамі в. Садавічы заключаны дагаворы на збор і вываз бытавых адходаў, якія будуць ажыццяўляцца сіламі КУП “Капыльская ЖКГ”.
Старшыня сельвыканкама З. М. Бордак
”.
Комментарии