Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Каляды па-царску

11.01.2014
Па традыцыі ў Шчодры вечар, які адзначаецца 13 студзеня, у аграгарадку Семежава адбудзецца відовішчны і доўгачаканы абрад «Цары». Адкрые свята ў 14.00 «Калядны кірмаш», дзе ўсе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у разнастайных гульнях, паспрабаваць свае сілы ў спартыўных і забаўляльных атракцыёнах, выпрабаваць удачу ў бяспройгрышнай латарэі.  Кропкі выязнога гандлю райспажыўтаварыства, мясцовыя гаспадыні прапануюць самыя смачныя традыцыйныя стравы, якія гатуюць на Капыльшчыне. На свяце таксама выступяць народны тэатр гульні і гумару «Капыльскія пацехі» і народны ансамбль «Спадчына». А два калектывы «Цароў» у 16 гадзін адправяцца па вуліцах аграгарадка, каб павіншаваць семежаўцаў з Калядамі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей