8 студзеня ў раённым Цэнтры культуры адбыўся канцэрт, прысвечаны Нараджэнню Хрыстову.
Адкрыў канцэртную праграму ансамбль “Ілона”. Пасля са словамі віншавання са святам да гледачоў звярнуўся Благачынны цэркваў Капыльскай акругі Протаіерэй Сергій Чарны. Таксама ён папрасіў не судзіць строга юных артыстаў, вучняў нядзельнай школы пры Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля. Нягледзячы на тое, што хлопчыкі і дзяўчынкі прыкметна хваляваліся, сцэнкі “Віфліемская ноч”, “Ноч на Нараджэнне Хрыстова” і многія іншыя ў іх атрымалася сыграць “на выдатна”. Шчодра адорвалі гледачы апладысментамі ўдзельнікаў харэаграфічных кампазіцый, вакальных і музычных нумароў, уважліва слухалі чытальнікаў вершаў пра свята.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии