Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Першынец – хлопчык!

11.01.2014
У першы дзень новага года ў радзільным аддзяленні УАЗ “Капыльская ЦРБ” у 16.40 на свет з’явілася першае дзіця – хлопчык. Яго рост склаў 47 сантыметраў, а вага – 2820 грамаў.  У  бацькоў,  маладой пары Таццяны і Уладзіміра Рудзеняў з вёскі Лешня, гэта – першынец. Па традыцыі павіншаваць шчаслівую матулю прыбылі прадстаўнікі райвыканкама, адміністрацыі УАЗ “Капыльская ЦРБ”. Цёплыя словы ў адрас Таццяны выказалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сан-дрозд, намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ала Раеўская, галоўны ўрач УАЗ “Капыльская ЦРБ” Аляксандр Гайдзель, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Наталля Юха. Ад райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” яны ўручылі падарункі маладой матулі і пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту сям’і і іх сыну. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей