Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

101

17 июля 1924 считается датой образования Копыльского района

17.07.2019
Да 95-годдзя Капыльскага раёна З моманту стварэння і да Вялікай Айчыннай вайны Капыльскі раён атрымаў моцны штуршок у сваім развіцці. Ствараліся прадпрыемствы, школы, бібліятэкі, значных працоўных вынікаў дасягалі яго жыхары. У 1924–1925 гадах у раёне ў другі раз было праведзена землеўпарадкаванне, створаны саўгасы ў Доктаравічах, Цімкавічах, Рым’і, Савічах, Чыжэвічах, Старыцы, Аткулавічах, Какорычах. Першы калгас, старшынёй якога абраны т. Шульман, арганізаваны ў вёсцы Усава. У гэты ж час дробныя рамеснікі аб’ядналіся ў шавецкую, швейную і ганчарную арцелі. Былі адкрыты два невялікія заводы — сыраварны і цагельны. З 1929 па 1937 год было ўзнята амаль тры тысячы гектараў цаліны. Пачалі будавацца клубы і бібліятэкі. У 1925 годзе адчыніў дзверы Народны дом на 600 месц, а рабочы клуб імя Кастрычніка размясціўся ў цагляным будынку яўрэйскай малітоўні. Першыя кінасеансы адбыліся менавіта ў 1924 годзе, а яшчэ праз год жыхары Капыля пачулі голас далёкай Масквы спачатку з рэпрадуктара на плошчы, а пазней і ў сваіх хатах. Калі ў 1923 годзе ў Капылі пражывалі 3563 чалавекі, то ў 1926-м — каля 4000. У 1926 годзе на народную асвету і ахову здароўя ў раёне выдаткавана 70% бюджэту, а ўвесь складаў 146 761 рубель. Неўзабаве адкрылася 50 пачатковых і 4 сямігадовыя школы. У 1927 годзе налічвалася ўжо 77 устаноў адукацыі, у якіх 147 настаўнікаў навучалі амаль 6000 дзяцей. У 1939 годзе налічвалася ўжо 91 школа. Настаўніца А.В. Андруковіч першая сярод педагогаў Капыльшчыны атрымала ордэн Леніна.   Першая МТС была створана ў 1930 годзе. Праўда, у раёне на той час было ўсяго 24 трактары. Пазней арганізавалі Цімкавіцкую, Забалацкую і Чыжэвіцкую МТС. З 11 да 15 павялічылася колькасць калектыўных гаспадарак у перыяд са жніўня да снежня 1929 года. Яны мелі больш за 4000 га зямлі. А ўсяго на 1 студзеня 1931 года ў раёне налічвалася 46 калгасаў, у якіх было аб’яднана 816 сялянскіх двароў. Першай трактарысткай на Капыльшчыне ў 1929 годзе стала ўраджэнка Рыгі Марыя Собаль, якая па накіраванні камсамола скончыла курсы трактарыстак ва Ушачах. З 1 мая 1930 года пачала выходзіць раённая газета «Калгаснік Капыльшчыны». У перыяд 1933–1935 гадоў выдаваліся газеты «За бальшавіцкі калгас», «Юны сталінец», у саўгасе імя Дзяржынскага — «Ударнік саўгаса». Па тытульным спісе на 1931 год у раёне налічвалася 218 прадпрыемстваў з 1280 рабочымі. Меліся дзве невялікія электрастанцыі, два вапнавыя, чатыры малочныя, пладова-ягадны заводы. У лютым 1933 года на Усесаюзным з’ездзе калгаснікаў-ударнікаў у Маскве разам з 44 прадстаўнікамі ад Беларусі прымаў удзел і прадстаўнік гаспадаркі «Баявік» нашага раёна Цвірка. У 1936 годзе ў раёне ўшаноўвалі першых ардэнаносцаў. Так, калгасны конюх А. Гелін атрымаў ордэн Леніна, А. Аляшкевіч, Н. Зянько, В. Стаскевіч, А. Сабалеўскі і інш. — ордэн «Знак пашаны». Брыгадзір Капыльскай МТС Соф’я Рачок першая ў Беларусі пераняла перадавы вопыт вядомай трактарысткі Пашы Ангелінай. У 1936 годзе яе брыгада выпрацавала 1100 га мяккага ворыва на трактар. А праз год С. Рачок была выбрана дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. У 1939 годзе ў раёне налічвалася тры бальніцы, радзільны дом, 8 амбулаторый, 6 зубалячэбных кабінетаў, працавала 16 урачоў, 17 фельчараў і 26 медыцынскіх сясцёр. 508 дзяцей працоўных наведвалі 15 дзіцячых садоў. У гэты ж час у раёне існавала 39 бібліятэк (без уліку школьных) з фондам кніг 66 133 экзэмпляры. Жыхары мястэчка выпісвалі звыш 13 тысяч газет і часопісаў. Харавы калектыў мястэчка Цімкавічы ў 1939 годзе прадстаўляў народнае мастацтва на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе ў Маскве. А ў 1937 годзе калектыў Старыцкага сельскага Дома культуры, арганізаваны аграномам Пшанічным, прымаў удзел ва Усесаюзным аглядзе тэатральнай самадзейнасці.
Па старонках «Калгасніка Капыльшчыны» 7 студзеня 1931 года Наведвальнікі райвыканкама зусім не абслугоўваюцца на іх роднай мове (яўрэйскай, польскай). Гэтакую з’яву работнікі РВК тлумачаць адсутнасцю работнікаў, якія б ведалі гэтыя мовы… Партячэйка павінна правесці работу па наладжванні абслугоўвання нацменшасцей яўрэяў і палякаў на іх роднай мове. 17 ліпеня 1934 года Грозава. Калгас «Гігант Молатава» разгарнуў на ўчастку № 3 масавую ўборку азімых. За адзін дзень зжата 5,30 га жыта. Сл.-Кучынка.   Добра падрыхтаваліся да ўборачнай кампаніі ўсе 7 брыгад калгаса «Зара свабоды». Сёння ўсе звенні брыгад выйшлі жаць уручную спелае жыта на больш высокіх участках. Пясочнае. Калгас «Бальшавік» да ўборкі збожжавых культур падрыхтаваўся своечасова і дабра-якасна.  Калгас мае 5 жатак… Брыгады разбіты на звенні. Да кожнай жаткі прымацаваны жанчыны-вязальшчыцы. 8 ліпеня 1936 года У калгасе «Перамога» Быстрыцкага сельсавета закончана ўстаноўка апаратуры для гукавога кіно. З пускам у эксплуатацыю мясцовай электрастанцыі пачне працаваць кінаапарат. Калгаснікі ўбачаць на экране гукавую кінакарцінку. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей