У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» ў раённым Цэнтры культуры адбылося Навагодняе свята для дзецей-інвалідаў, дзяцей-сірот, а таксама хлопчыкаў і дзяўчынак, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях ці засталіся без апекі бацькоў.
[caption id="attachment_32538" align="aligncenter" width="300" caption="Падчас прадстаўлення"]
[/caption]
Для дзетвары былі падрыхтаваны тэатралізаванае прадстаўленне, смачныя пачастункі, вясёлыя карагоды ля навагодняй ёлкі. Маленькіх гасцей сардэчна вітала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Міхайлоўская, якая павін-шавала з надыходзячымі святамі і пажадала ўсім прысутным моцнага здароўя.
[caption id="attachment_32539" align="aligncenter" width="300" caption="Вясёлы карагод ля навагодняй ёлкі"]

[/caption]
З цікавасцю дзеці сачылі за вясёлымі прыгодамі Машы, Мядзведзя, Хаткі на курыных ножках, Снегавіка, Бабы Ягі, Дзеда Мароза і Снягурачкі. А пасля прадстаўлення ля ёлкі разам з казачнымі персанажамі хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, гулялі ў разнастайныя гульні, расказвалі вершы, за якія атрымалі ад Дзеда Мароза і Снягуркі цудоўныя прызы і салодкія пачастункі.
Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии