Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

З новым шчасцем!

30.12.2013
Шаноўныя жыхары Капыльшчыны! Няма на свеце больш радаснага, вясёлага і доўгачаканага свята, чым Новы год. У ім — нараджэнне мар, у ім — яднанне і вера. 2013 год быў насычаным разнастайнымі падзеямі, быў у нечым удалым і адначасова напружаным. Развітваючыся з ім, хочацца выказаць сардэчную ўдзячнасць вам, дарагія капыляне, за плённую працу на карысць нашай дзяржавы. Дарагія сябры! Напярэдадні Новага года ад шчырага сэрца жадаем вам усяго таго, што заўжды жадаюць самым блізкім людзям, — шчасця, здароўя, узаемаразумення, стабільнасці і сямейнага дабрабыту. З Новым годам вас! З новым шчасцем! З новымі надзеямі на заўтрашні шчаслівы дзень! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў  

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей