Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Едуць навасёлы…

04.01.2014
Напрыканцы 2013 года шаснаццаць жыхароў раёна атрымалі ключы ад новых кватэр,  якія ўзведзены ў г. Капылі дзякуючы дзяржаўнай праграме “Сацыяльнае жыллё”. Навасёлы  прымалі віншаванні ад старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, намесніка старшыні райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Леаніда Бурака, дырэктара інвестыцыйна-будаўнічага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “УКБ-Капыль” Сяргея Цімашэнкі і дырэктара Капыльскага РБУ (будаўнічай арганізацыі, якая ўзводзіла дом) Георгія Карэева. Будаўніцтва сацыяльнага жылля для капылян — гэта, можна сказаць, справа новая. Фундамент двухпавярховага будынка быў закладзены яшчэ ў 2011 годзе. З-за нестабільнага фінансавання здача аб’екта затрымлівалася, але ў 2013 годзе ход будаўніцтва паскорыўся. І вось ля прыгожага дома па вул. Партызанскай сабраліся шаснаццаць шчаслівых уладальнікаў новых кватэр. Квадратныя метры жылля атрымалі грамадзяне, якія стаялі на ўліку і мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама права на прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. Пад агульныя апладысменты ключы навасёлам уручыў Георгій Карэеў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей