Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

Сапраўдны чэмпіён смаку

30.12.2013
Сапраўдным прызнаннем майстэрства калектыву Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” сталі дзевяць дыпломаў пераможцаў у трох прэстыжных рэспубліканскіх конкурсах — народным конкурсе-дэгустацыі “Чэмпіён смаку-2013”, конкурсе-дэгустацыі “ГУСТ-2013” і грамадскім конкурсе “Лепшая прадукцыя года-2013”. Лепшымі відамі прадукцыі былі прызнаны сыры “Беларускае золата 50%”, “Купалаўскі 50%”, “Гройцэр малады 50%”, “Расійскі асаблівы”, сухое абястлушчанае малако 1,5%, масла салодкасметанковае 82,5%. [caption id="attachment_32511" align="aligncenter" width="483" caption="Майстар па выспяванні сыроў Алена Манеціна"][/caption] Пры гэтым палова пералічанай прадукцыі атрымала высокую адзнаку як прафесійнага журы, так і простых пакупнікоў, пацвярджаючы тым самым галоўную мэту — задаволіць жаданне кожнага спажыўца без выключэння. Такія вынікі перапрацоўчага прадпрыемства невыпадковыя: на працягу 2013 года Капыльскі філіял ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” упэўнена нарошчваў аб’ёмы вытворчасці. Перапрацоўшчыкі імкнуцца быць лепшымі партнёрамі для гандлёвых прадпрыемстваў і надзейнымі пастаўшчыкамі, якія ўлічваюць пажаданні і патрабаванні кліентаў. Па-ранейшаму іх прадукцыя запатрабавана ў Расійскай Федэрацыі, Казахстане, Літве, Латвіі, Германіі і Польшчы. Пра гэта дакладна гавораць лічбы: экспарт тавараў сёлета склаў 36027,9 тыс. долараў ЗША, ці 184% да ўзроўню мінулага года. [caption id="attachment_32512" align="aligncenter" width="296" caption="Мыйшчыкі сыроў Таццяна Пяткевіч і Валянціна Зеньчык"][/caption] У дадатак, прадукцыя стала больш запатрабавана на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэта значыць, што беларусы ацанілі-такі якасць малочных тавараў, пастаўляемых з Капыля. Па выніках работы за 11 месяцаў бягучага года тэмп росту па гэтым паказчыку ў дзеючых цэнах склаў 120% да ўзроўню мінулага года, а рэнтабельнасць продажу — 20,9% пры прагнозным паказчыку 5,7%. У маслацэху завода мадэрнізацыя вытворчасці дазволіла мэтанакіравана і дынамічна развівацца, заваёўваючы ўсё новых і новых пакупнікоў. Яго натуральная малочная прадукцыя па-ранейшаму запатрабавана. Адным з папулярных відаў з’яўляецца масла салодка-сметанковае, якое выраблена паводле стандартаў высокай якасці, з натуральных вяршкоў, і ўжываецца ў кандытарскай, хлебабулачнай вытворчасці, для вырабу ёгуртаў і інш. Канцэнтрат малочнага тлушчу высокі (82,5%), дзякуючы гэтаму прадукт валодае добрымі смакавымі і каштоўнымі біялагічнымі ўласцівасцямі. [caption id="attachment_32513" align="aligncenter" width="443" caption="Начальнік сырцэха Марына Гайдук і старшы майстар Ірына Бурак"][/caption] Устойлівы даход у агульную скарбонку філіяла прыносіць цэх сушкі сыроваткі і сухога абястлушчанага малака. За гэты год выпуск сухога абястлушчанага малака павялічыўся ў 9 разоў! У чым сакрэт такого поспеху? Зразумела, што без сучасных тэхналогій вытворчасць проста не можа існаваць. А яшчэ можна канстатаваць: галоўная прычына запатрабаванасці гэтай прадукцыі — якасць! “У цэху сушкі сыроваткі работа ідзе ў дзве змены. Усяго тут працуе 26 чалавек. Вытворчая магутнасць — 300 тон у суткі, гэта калі лічыць па сырой сыроватцы, — тлумачыць начальнік цэха Ілля Юрэня. — Цяпер на вытворчасці актыўна ўкараняюцца мембранныя тэхналогіі. Адна з іх — новая ўстаноўка зваротнага осмаса, якую атрымалі сёлета. Яна дазваляе вырабляць прадукцыю з найменшай колькасцю энергазатрат. Калі раней мы маглі перапрацаваць толькі 100 тон малака ў суткі, то цяпер, дзякуючы гэтым сучасным тэхналогіям, на такі ж аб’ём прадукцыі спатрэбіцца толькі каля 5 гадзін. Пры праходжанні фільтрацыі павялічваецца і колькасць сухога рэчыва ў прадукце”. [caption id="attachment_32514" align="aligncenter" width="443" caption="Расфасоўшчык малочнай прадукцыі цэха сушкі сыроваткі Марына Шумская"][/caption] Стабільнасць — галоўная адметная рыса ў рабоце сырцэха. Яго сучаснае абсталяванне таксама не прастойвае дарэмна. Нягледзячы на вялікія аб’ёмы выпускаемай прадукцыі (за суткі — 11 тон), рэалізацыя сыроў сёлета, як ніколі,  знаходзіцца на высокім узроўні. Пра гэта гавораць амаль пустыя склады сырцэха. А запатрабаванасць капыльскіх сыроў як на ўнутраным, так і на знешнім рынках — яшчэ адна высокая адзнака якасці.  Цяпер у арсенале капыльскіх сыраробаў — шэсць відаў сыроў расійскай і элітнай груп. Высокая арганізацыя працы, укараненне новых тэхналогій у Капыльскім філіяле ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” дазваляюць быць канкурэнтаздольным прадпрыемствам сярод аналагічных і трымаць заваяваныя пазіцыі сузор’я смачнай прадукцыі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара          

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей