Адбыўся адкрыты конкурс па продажы юрыдычным асобам прадпрыемства як маёмаснага комплексу, на ўмовах, вызначаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №113 ад 25 лютага 2008 года “Аб парадку і ўмовах продажу юрыдычным асобам прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў стратных дзяржаўных аргізацый”.
На таргі было выстаўлена камунальнае вытворчае прадпрыемства “Капыльскі завод драўвырабаў”. Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, конкурс адбыўся. Перамагло СТАА “Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм”, якое прапанавала інвестыцыйны праект па развіцці свайго прадпрыемства ў частцы выкарыстання выстаўленага на таргі аб’екта, прадугледзела сацыяльныя праграмы па падтрымцы рабочага калектыву, стварэнне новых працоўных месцаў і захаванне тых, што існуюць, на перыяд пагашэння запазычанасці прадпрыемства рэканструкцыю і мадэрнізацыю вытворчасці. Акрамя таго, сумеснае таварыства прыняло на сябе ўсе запазычанасці стратнага прадпрыемства.
Комментарии