Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

57

Божае Нараджэнне - свята веры i надзеi

24.12.2013
Святар Аляксандр ТАРАСЕВІЧ: “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” (Евангелле паводле Яна, раздзел 3, верш 16). Гэтая праўда, калі яе сур’ёзна і глыбока прымаць і перажываць, можа асвяціць кожнага чалавека, зрабіць ягонае сэрца высакародным і ўчыніць тое, што чалавечае жыццё, нярэдка напоўненае цяжкасцямі, выпрабаваннямі і цярпеннем, атрымлівае сэнс, калі стаецца шляхам, накіраваным да Бога. Запрашэнне на адкрыццё сябе на гэтую праўду ў супольнасці веруючых братоў і сясцёр гучыць па ўсёй зямлі ўжо больш чым 2000 год. Гучыць яно і сёння. Дарагія браты і сёстры ў каталіцкім веравызнанні, шаноўныя вызнаўцы іншых хрысціянскіх цэркваў і супольнасцей, а таксама ўсе людзі добрай волі! Віншую вас са святам Божага Нараджэння! Адзінародны Сын Божы, Езус Хрыстус, што прыйшоў на гэты свет для ўсіх нас, няхай адорыць вас багаццем неабходных ласкаў, асабліва веры, надзеі і любові; няхай павялічвае ў вашых сэрцах і дамах усялякае дабро; і няхай робіць вас здольнымі дзяліцца гэтым дабром з кожным спатканым чалавекам. Жадаю кожнаму з вас радасных, пагодлівых, поўных на-дзеі і любові дзён у гэты святочны час, а таксама здароўя, Божага благаслаўлення і ўсялякіх неабходных ласкаў у Новым 2014 годзе. УРАЧЫСТАСЦЬ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ адбудзецца ў касцёле святых Пятра і Паўла ў г. Капылі 25 снежня 2013 г. 0.00 – СВЯТАЯ ІМША (ПАСТУШКОВАЯ) 9.00 – СВЯТАЯ ІМША (РАНІШНЯЯ) 12.00 – СВЯТАЯ ІМША (УДЗЕНЬ)  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей