Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

В подарок - "Белорус"

30.09.2010

Мноства самых найлепшых уражанняў прывезлі дамоў удзельнікі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2010”, які праходзіў у г. Ліда 24-25 верасня.

Сярод запрошаных была і старшыня Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева. Як мы ўжо паведамлялі, менавіта сельскі Савет, які яна ўзначальвае, прызнаны лепшым сярод сельсаветаў Міншчыны ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. За высокія дасягненні – і добры падарунак: на “Дажынках-2010” сельсавету ўручаны новенькі “Беларус”.

Маргарыта САКОВІЧ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей