Навучэнкі гімназіі №1 г. Капыля Валерыя Кашуба і Настасся Карповіч занялі ІІ і ІІІ месца, адпаведна, а таксама прыз сімпатый гледачоў у намінацыі «Сольныя эстрадныя спевы» ў рамках рэспубліканскага конкурсу «Юныя таленты Беларусі».

Гэта свята сапраўднай творчасці адбылося ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня».
А вучаніцы СШ №2 г. Капыля Марыя Брылеўская і Дзіяна Зіновенка ўзнагароджаны Дыпломамі ўдзельнікаў конкурсу. Дэлегацыю Капыльскага раёна ўзначаліла настаўніца музыкі СШ № 2 г. Капыля Таццяна Барысаўна Ермаловіч.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Настасся Карповіч і Валерыя Кашуба.
Комментарии