Падчас правядзення прафілактычнай акцыі «Стоп-спайс!» у школах у мэтах прафілактыкі на спецыяльных стэндах зме- шчана інфармацыя аб атруце ХХІ стагоддзя. З 18 па 20 снежня паўсюдна прайшлі пазакласныя гадзіны, лекцыі, адбыліся сустрэчы з работнікамі міліцыі, а таксама прагляд фільма АНТ «Паляўнічыя за розумам». Ва ўстановах адукацыі адбыліся кансультацыйныя гарачыя лініі для непаўналетніх і іх бацькоў. Задавалі любыя пытанні, звязаныя з лячэннем наркаманіі і прававымі наступствамі незаконнага абароту наркатычных сродкаў.
Наш кар.
Комментарии