Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

“Негаспадарскi падыход”

24.12.2013
Такую назву насіў матэрыял, напісаны па выніках сумеснага рэйду супрацоўнікаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і газеты “Слава працы” і надрукаваны ў № 92 раёнкі (ад 27.11.2013 г.). У ім былі выказаны заўвагі па санітарным стане тэрыторый вытворчых аб’ектаў СГФ “Руднае”. Матэрыял быў накіраваны на рэагаванне кіраўніцтву сельгасфіліяла, і днямі рэдакцыя атрымала інфармацыю аб зробленым. “СГФ “Руднае” ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” паведамляе, што на тэрыторыях малочнатаварных ферм “Вялікія Прусы”, “Браткава”, “Дзягцяныя” наведзены парадак — убрана смецце, складзены дровы. На МТФ “Сцяпуры” і “Заракаўцы” адпампаваны каналізацыйныя сцёкі. На МТП “Руднае” адрамантавана і ўстаноўлена мыйка для аўтамабільнага транспарту і трактароў, вывозіцца металалом на пункты прыёмкі. Вывезена смецце з кантэйнераў на МТП “Браткава”. Дырэктар СГФ “Руднае” У. Ф. Сцяпура”.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей