Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Ярмарки приглашают!

30.09.2010

У нашай краіне распачаліся традыцыйныя восеньскія кірмашы. Гандлююць бульбай, агароднінай і садавінай, іншымі неабходнымі таварамі.

З  мэтай больш поўнага задавальнення попыту насельніцтва нашага раёна на сельскагаспадарчую прадукцыю, інвентар, насенне і пасадачны матэрыял, на прамысловыя і харчовыя тавары старшыня Капыльскага райвыканкама падпісаў распараджэнне аб правядзенні кірмашоў у Капылі. Прыняць удзел у іх змогуць сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі, насельніцтва (пры наяўнасці адпаведных дакументаў на прадукцыю), а таксама арганізацыі гандлю, грамадскага харчавання, прамысловасці, бытавога абслугоўвання, майстры народных промыслаў, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Кірмашы запланаваны на 2, 9, 16, 23, 30 кастрычніка, 6, 13, 20, 27 лістапада, 25 і 31 снежня.

Традыцыйна яны будуць праходзіць у святочнай атмасферы. Гараджане і госці нашага горада змогуць не толькі зрабіць запасы на будучую зіму, але і атрымаць задавальненне ад цікавай культурнай праграмы.

Маргарыта САКОВІЧ


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей