45
Навіны рэгіёна: Пацейкаўскі сельсавет (CMigrator copy 1)
23.12.2013
•Кацельнікі
Новы даільна-малочны блок
На мясцовай малочнатаварнай ферме ўжо звыш месяца працуе новы даільна-малочны блок. За гэты час у яго пастаўлена 195 кароў, уведзена беспрывязное ўтрыманне жывёлы і механізаваная кормараздача.
•Дарагавіца
Адрамантаваны мост
Пасля капітальнага рамонту ўведзены ў строй мост паміж гэтай вёскай і Ржаўкай. Замест старога драўлянага з’явіўся бетонны. Работы выконвалі будаўнікі ДП “Капыльскае ПМС”.
•Жавулкі
Знесены пустуючыя дамы
Апошнім часам у гэтым населеным пункце знесены два пустуючыя дамы. Іх захаваннем займаліся сельвыканкам і ПМК-11 ААТ “Салігорскводбуд”. Работа з нашчадкамі ўладальнікаў такіх дамоў працягваецца і ў іншых вёсках сельсавета.
•Печураны
Сустрэча з вяскоўцамі
Адбылася чарговая сустрэча ў доме сацыяльных паслуг. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады і Душаўскага ФАПа. Вяскоўцы задалі пытанне аб рамонце дарогі ў іх населеным пункце, а таксама атрымалі кансультацыі медыка і набылі лекі.
•Душава
Дабрачынная акцыя
Напярэдадні навагодніх святаў тут пройдзе дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды”. Менавіта ў гэтай вёсцы бу- дзе наведана пераважная большасць шматдзетных і праблемных сем’яў.
•Пацейкі
Школьнае жыццё
Навучэнцы мясцовай школы нядаўна пабывалі на прадстаўленні ў мінскім цырку і на экскурсіі на прадпрыемстве па вырабе штучных алмазаў у Атоліна пад Мінскам. Таксама праходзяць спаборніцтвы па настольным тэнісе і вядзецца падрыхтоўка да навагодніх святаў.
Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
Поделиться
Комментарии