Пра больш цеснае супрацоўніцтва паміж Капыльскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжам, прадпрыемствамі і ўстановамі адукацыі раёна ішла размова падчас выязной нарады, што адбылася на базе каледжа.
Сюды былі запрошаны кіраўнікі і работнікі кадравай службы сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый Капыльшчыны, дырэктары сярэдніх агульнаадукацыйных школ, адказныя спецыялісты райвыканкама. Яны атрымалі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяльнай базай каледжа і ўмовамі, якія створаны тут для працы і адпачынку, даведаліся пра дзень сённяшні ўстановы адукацыі і планы на будучае.
[caption id="attachment_32332" align="aligncenter" width="443" caption="Першыя навыкі шавецкай справы дае майстар Ірына Новік"]
[/caption]
Сёння каледж — шматпрофільная навучальная ўстанова, у якой займаецца больш за 500 навучэнцаў. За час яго функцыянавання падрыхтавана звыш 6 тысяч спецыялістаў для народнай гаспадаркі. У навучэнцаў каледжа ёсць цудоўная магчымасць атрымаць даволі запатрабаваныя на рынку працы спецыяльнасці па розных напрамках дзейнасці. Выпускнікі маюць магчымасць уладкавацца на працу па спецыяльнасцях вадзіцеля, трактарыста-машыніста, слесара, электразваршчыка, электрыка, муляра, тынкоўшчыка, абліцоўшчыка-плітачніка, повара, швачкі, цырульніка, аператара ЭВМ, кантралёра-касіра… Да таго ж, большасць спецыяльнасцей ва ўстанове адукацыі з’яўляецца інтэграванымі або сумежнымі: навучэнцы атрымліваюць адначасова дзве і больш кваліфікацый з разрадамі па кожнай з іх.
Дырэктар установы адукацыі Анатоль Пяткевіч, падчас мультымедыйнай прэзентацыі ў канферэнц-зале, звяртаючыся да прысутных, расказаў пра сістэму навучання, прапануемыя спецыяльнасці, педагагічны састаў, а таксама пра матэрыяльна-тэхнічную базу каледжа. Падрабязна спыніўся на арганізацыі завочнага навучання, паведаміў пра платныя паслугі, што аказвае каледж.
[caption id="attachment_32333" align="aligncenter" width="443" caption="Заняткі ў рэсурсным цэнтры вядзе майстар Ігар Чарніцкі"]
[/caption]
Гаворачы пра ўзаемасувязі з сельскагаспадарчымі і прамысловымі прадпрыемствамі Капыльшчыны, дырэктар установы акцэнтаваў увагу кіраўнікоў на тым, што каледж мае патрэбу ў больш цесным супрацоўніцтве. У прыватнасці, хацелася б мець магчымасць арганізоўваць на базе прадпрыемстваў практычныя заняткі для груп навучэнцаў, падчас якіх маладыя людзі мелі б магчымасць больш глыбока засвойваць атрыманыя на занятках веды, знаёміцца з сучаснай тэхнікай, паколькі вядома, што машынна-трактарны парк у сельгаспрадпрыемствах пастаянна абнаўляецца. Добрым стымулам для паспяховай вучобы навучэнцам каледжа магла б быць і стыпендыя. Яе і зараз некаторыя гаспадаркі выплачваюць юнакам і дзяўчатам, якіх у будучым яны бачаць сваімі работнікамі.
Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня падтрымаў прапановы кіраўніцтва каледжа і паабяцаў сваю падтрымку ў іх вырашэнні, паколькі, паводле слоў Анатоля Іосіфавіча, праз капыльскі каледж прайшла пераважная большасць работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, і ён з’яўляецца сапраўднай кузняй кадраў для АПК.
[caption id="attachment_32334" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі выязной нарады"]
[/caption]
Вельмі важным застаецца і другі аспект кадравай праблемы, які тычыцца як педагогаў каледжа, агульнаадукацыйных школ, так і кіраўнікоў арганізацый, куды прыходзяць пасля заканчэння навучальнай установы маладыя спецыялісты. Перад імі стаіць задача дапамагчы юнакам і дзяўчатам выбраць менавіта рабочыя прафесіі, стаць высокакваліфікаванымі спецыялістамі і заставацца вернымі сваёй прафесіі.
Наведалі ўдзельнікі нарады навучальныя майстэрні і лабараторыі, рэсурсны цэнтр, дзе нават праводзяцца практычныя заняткі па павышэнні ўзроўню кваліфікацыі навучэнцаў Міншчыны, і інш. Таксама адбылося знаёмства з работай бізнес-кампаніі “Эргана”, якая з 1 кастрычніка бягучага года пачала дзейнічаць у каледжы.
Размова атрымалася даволі канструктыўнай, і хочацца верыць, што пайшла на карысць абодвум зацікаўленым бакам.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии