Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

320

Субяседаванне з актывам

23.12.2013
У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама закончылася субяседаванне са спецыялістамі па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў і арганізацый раёна  і абарона іх планаў. Камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай заслухоўвала справаздачы аб праведзенай рабоце за гэты год і аналізавала планы на будучы. Ідэалагічныя работнікі падавалі аформленыя прэзентацыі, творчыя справаздачы з фотаздымкамі. Асаблівая ўвага надавалася веданню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы. Таксама знаходзілася на кантролі выкананне даручэнняў, дадзеных на мінулагоднім субяседаванні. У прыватнасці, па павелічэнні колькасці пярвічных арганізацый РА РГА “Белая Русь”, правядзенні падпіскі на перыядычныя выданні, актывізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы, афармленні кабінетаў, інфармацыйных стэндаў і насценных газет, рабоце з ветэранскімі, маладзёжнымі і іншымі грамадскімі арганізацыямі, праблемнымі сем’ямі і г. д. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей