Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Под "Звуки школ"

26.09.2010

У мінулы чацвер у раённым Цэнтры культуры прайшлі ажно два канцэрты пад назвай “Гукі школ”, якія падарылі школьнікам горада і раёна юныя беларускія знакамітасці, удзельнікі аднайменнага праекта, зоркі Еўрабачання Юра Дземідовіч, Андрэй Кунец, Ксенія Сітнік, Паліна Ждановіч і іншыя.

На працягу амаль дзвюх гадзін (прыкладна столькі доўжыўся адзін канцэрт) зала бурнымі апладысментамі сустракала вядомых выканаўцаў. Капыльскія хлопчыкі і дзяўчынкі не саромеючыся танцавалі пад выдатныя дзіцячыя песні. Таксама вядучыя праграмы правялі міні-кастынг, у якім прынялі ўдзел нашы школьнікі. У падарунак ім уручылі кампакт-дыскі, куды ўвайшлі 16 сольных кампазіцый у выкананні беларускіх дараванняў.

А вось што адбывалася ўжо пасля канцэрта! Юныя зоркі ледзь паспявалі фатаграфавацца і даваць аўтографы сваім фанатам, якія абкружалі іх шчыльным кальцом. Не ва ўсіх вядомых выканаўцаў удалося ўзяць жаданы подпіс на памяць. Хто з ахвотай і распісваўся ў блакнотах, на календарыках з партрэтамі ўдзельнікаў праекта, і фатаграфаваўся, дык гэта наш зямляк Юра Дземідовіч. Нават удалося крыху пагутарыць з юнай зоркай.

- Юра, у Капыль, мяркую,  вы прыехалі невыпадкова?

- Ну вось так атрымалася (усміхаецца). Увогуле, усё сваё дзяцінства я праводзіў і праводжу тут, прыязджаю на летнія канікулы. Тут многа маіх родных.

- Ці спадабалася, як сустракала наша публіка?

- Мы ўжо пабывалі ў розных гарадах. Нядаўна выступалі ў лагеры “Зубраня”, у нядзелю былі ў Баранавічах. У Капылі, мабыць, самая лепшая публіка. Выбачайце, але мы ўжо спазняемся…

І маленькая зорачка заспяшалася да выхаду, дзе ўжо чакалі ў мікрааўтобусе ўдзельнікі праекту. А побач усё яшчэ стаялі юныя капыляне ў надзеі ўзяць аўтограф у Ксеніі Сітнік і сфатаграфавацца на памяць. Але белы “фольксваген” у хуткім часе знік у далечыні.

Крыху расчараваныя гледачы паціху сталі разыходзіцца, расказваючы адзін аднаму, як яны спрытна збіралі подпісы любімых артыстаў.

НА ЗДЫМКАХ: 1. Аўтографы раздае Юрый Дземідовіч; 2. Удзельнікі канцэрта.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей