З мая па лістапад у Семежаве праходзіў праект “Семежаўскія кулінарныя традыцыі”. Яго рэалізацыя выклікала захапленне ў мясцовых жыхароў розных узростаў.
Днямі каардынатары праекта ўдзельнічалі ў выніковым семінары, які праводзіла рэалізатар мерапрыемства – Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V”. Падчас работы семінара мы азнаёміліся з дзейнасцю большасці рэгіёнаў рэспублікі ў рамках праекта “Жывая гісторыя майго краю”, а таксама праектаў “Навучальны рэгіён”, “TOLLAS”, “Развіццё прафесійнай адукацыі дарослых у Беларусі”.
На інфармацыйным стэндзе прадставілі вынікі сваёй працы ў выглядзе фотавыстаўкі асноўных мерапрыемстваў па праекце, друкаваныя матэрыялы — кнігу “Народная кухня Семежава” і набор паштовак “Рэцэпты ад гаспадыні”. У рамках семінара была праведзена прэзентацыя асноўных мерапрыемстваў праекта праз слайд-фільм.
Таццяна СЕРАЯ,
дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі
Комментарии