Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Встреча с молодыми аграриями и педагогами

26.09.2010

СУСТРЭЧА З МАЛАДЫМІ АГРАРЫЯМІ…

Аграпрамысловы комплекс раёна сёлета папоўніўся 39 маладымі спецыялістамі. Для больш блізкага знаёмства ўпраўленне райсельгасхарчу і іншыя структуры райвыканкама правялі з імі сустрэчу.

Пра развіццё АПК і работу з кадрамі, асабліва маладымі, расказалі першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей Цвірко. З дзейнасцю маладзёжных арганізацый і магчымасцямі баўлення вольнага часу прысутных пазнаёмілі першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціна Балажынская. Спецыяліст “Беларусбанка” Яўген Пуцейка паведаміў пра парадак атрымання маладымі спецыялістамі льготнага крэдыта. Пра паслугі фізкультурна-аздараўленчага комплексу і здаровы адпачынак гаварыў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі, а дырэктар Дзіцячай школы мастацтваў Алена Валчкевіч – пра магчымасць вячэрняй формы навучання ў іх установе. Успамінамі пра тое, як пачынаў сваю дзейнасць на Капыльшчыне, падзяліўся нядаўні малады спецыяліст, а цяпер намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віктар Лагодзіч.

Маладыя спецыялісты запоўнілі анкеты, у якіх выказалі свае заўвагі і прапановы. Дарэчы, самыя распаўсюджаныя – нізкі ўзровень заработнай платы і адпачынак моладзі ў вёсцы.

…І ПЕДАГОГАМІ

Ужо стала добрай традыцыяй у пачатку новага навучальнага года праводзіць круглы стол з маладымі педагогамі, якія прыбылі ў раён пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў краіны.

21 верасня яны сабраліся ў раённым вучэбна-метадычным кабінеце, каб сустрэцца са спецыялістамі гэтай установы, работнікамі аддзела адукацыі райвыканкама, прадстаўнікамі маладзёжнага і прафсаюзнага руху. Гутарка праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы, за кубачкам духмянай гарбаты. Маладыя людзі даведаліся ад сваіх старэйшых калег пра структуру сістэмы адукацыі раёна, свае правы і льготы, падзяліся ўражаннямі аб тым, як іх сустрэлі на першым працоўным месцы. Радуе, што незадаволеных умовамі працы і пражывання не было, а гэта значыць — ёсць усе падставы меркаваць, што маладыя спецыялісты хутка ўвальюцца ў свае калектывы і заўсёды будуць мець надзейную падтрымку з боку старэйшых таварышаў. Напрацягу ўсяго навучальнага года яны будуць займацца ў Школе маладога педагога, каб у маі паспяхова абараніць стажорскую практыку.


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей