Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

12-метровая прыгажуня

16.12.2013
Упершыню капылян і гасцей горада радуе крыху незвычайная для нас ёлка. Гэта 12-метровая прыгажуня, выкананая са штучнага матэрыялу. Работы па яе мантажу праводзілі работнікі КУП “Капыльская ЖКГ”. Сёлета ёлка ўстаноўлена на плошчы каля рынку. Зроблена гэта ў мэтах бяспекі дарожнага руху. Святочны выгляд набывае і горад. Для гэтага таксама закуплены новыя ўпрыгожванні. Ёлачныя кірмашы пачнуць працаваць ужо з 23 снежня. За перыяд іх правядзення плануецца рэалізаваць каля 2000 дрэўцаў. Кошт будзе залежаць ад вышыні ёлкі. Упрыгожыць кватэру або дом можна і навагоднімі хвойными букетамі, якія капыльскі лясгас будзе прадаваць на кірмашах. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей