Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

Определились победители

26.09.2010

Падведзены вынікі традыцыйнага раённага конкурсу «Лепшае сялянскае падвор’е-2010» сярод маладых сям’яў, які праводзіўся пад эгідай раённага Саветам дэпутатаў, аддела па справах моладзі райвыканкама, раённага камітэта ГА «БРСМ».

Сёлета свае падвор’і дэманстравалі 5 маладых сем’яў - прадстаўнікі Слабада-Кучынскага, Камсамольскага, Пацейкаўскага і Цімкавіцкага сельскіх Саветаў.

Пераможцамі сталі Руслан і Алена Лось з вёскі Пясочнае Сл.-Кучынскага сельсавета. Чатыры гады таму яны прыдбалі сабе невялічкі дом па вуліцы Партызанскай. Усё тут гаворыць пра руплівую і старанную працу гаспадароў: акуратныя клумбы, дагледжаныя прысядзібныя пабудовы. Руслан - ляснік Колаўскага лясніцтва, Алена - медсястра мясцовага дзіцячага сада.

Другое месца - у сям’і Ліхадзіеўскіх з в. Карзуны гэтага ж сельсавета.


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей