Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Областные "Властелины села"

26.09.2010
У мінулыя выхадныя ў Бярэзінскім раёне прайшоў абласны этап конкурсу “Уладар вёскі”. 17 маладых сем’яў амаль з усіх раёнаў Міншчыны спаборнічалі ў спартыўных выпрабаваннях, секлі дровы, абіралі бульбу, вязалі венікі, касілі траву, запрагалі каня, паказвалі кулінарнае майстэрства і творчыя здольнасці. Капыльшчыну прадстаўлялі мінулагоднія пераможцы раённага этапа (і ўдзельнікі пазалеташняга) — сям’я Ігара і Яны Калыханаў з в. Душава (на здымку). Прыемна адзначыць, што нашы землякі паспяхова пераадолелі конкурсныя выпрабаванні і сталі лідарамі. Ім дадзена магчымасць выступіць за Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе (трэба нагадаць, што летась сям’я Пыкаў з в. Папоўцы стала яго пераможцай). А таксама ў падарунак яны атрымалі каляровы тэлевізар і пару парасят. Па словах Яны, перамога была даволі хвалюючай. Няпроста было выступаць сярод вельмі моцных сапернікаў з іншых раёнаў.  За дапамогу Яна падзякавала сваім калегам з Душаўскага сельскага Дома культуры, аднавяскоўцам, райкаму ГА “БРСМ” і ўсім, хто падтрымліваў сям’ю. Застаецца толькі пажадаць, каб сям’я Калыханаў стала “Уладарамі вёскі” і ў рэспубліцы.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей