Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

День добрый, школа!

26.09.2010

Традыцыйнае спартыўнае свята пад такой назвай прайшло ў мінулую суботу ў СШ №2 г. Капыля. Яго ўдзельнікамі сталі вучні з 2-га па 8-ы клас.

Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі свой спрыт і здольнасці ў бегу, скачках, кіданні гранаты, іншых спартыўных дысцыплінах. Але самым захапляльным відам праграмы, безумоўна, сталі эстафеты. Іх пераможцы былі ўзнагароджаны смачнымі тартамі.

А ў чацвер, 23 верасня, адбылося яшчэ адно спартыўнае спаборніцтва: усе вучні школы — ад выпускнікоў да самых маленькіх —  накіраваліся ў зону адпачынку на восеньскі крос.

Як упэўнена намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Таццяна Змітровіч, спартыўныя спаборніцтвы такога кшталту — гэта не толькі магчымасць паказаць хто чаго варты, але здароўе і, што таксама вельмі важна, — добры настрой.


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей