Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Сильнейшие из сильнейших

26.09.2010

17 – 20 верасня ў г. Барысаве адбылося першынство Мінскай вобласці па шахматах, дзе ўдзел прымалі юнакі і дзяўчаты ва ўзросце да 18 гадоў.

На турніры выступалі мацнейшыя каманды сталічнага рэгіёна з Барысава, Дзяржынска, Маладзечна, Смалявіч, Жодзіна і Капыля. Дарэчы, наш раён прадстаўлялі толькі дзяўчаты. Да фіналу з шасцю ачкамі з шасці магчымых выйшлі Маша і Насця Корбуты. Нават рашаючая партыя не выявіла мацнейшую. Але па дадатковых паказчыках першае месца прысудзілі Насці, а Маша заняла другое.

У наступным годзе абедзве дзяўчынкі будуць адстойваць гонар Міншчыны на рэспубліканскім этапе.


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей