Значнае месца ў патрыятычным выхаванні сучасных хлопчыкаў і дзяўчынак мае фарміраванне павагі да дзяржаўнай сімволікі сваёй Радзімы.
[caption id="attachment_32025" align="aligncenter" width="422" caption="Куток дзяржаўнай сімволікі ў СШ № 2 г. Капыля"]

[/caption]
З гэтай мэтай яшчэ ў лістападзе аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама быў праведзены раённы этап абласнога конкурсу на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі сярод устаноў адукацыі. Змагаліся за званне «Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі па стварэнні сістэмы работы ў сферы афармлення, зместу і дзейснасці куткоў дзяржаўнай сімволікі» гімназія № 1 і СШ № 2 г. Капыля, Семежаўскі ВПК д/с-СШ, Доктаравіцкая СШ, Грозаўская СШ, Старыцкая СШ, Камсамольскі ВПК д/с-СШ.
Пераможцамі раённага этапа конкурсу былі прызнаны і ўзнагароджаны Дыпломамі I ступені намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Семежаўскага ВПК д/с-СШ Васіль Васільевіч Cянюк і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2 г. Капыля Таццяна Уладзіміраўна Квасніцкая. Дыплом II ступені атрымала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Грозаўскай СШ Іна Канстанцінаўна Саладуха, а Дыплом III ступені — у педагога-арганізатара Доктаравіцкай СШ Святланы Мікалаеўны Сіцкай.
Менавіта сістэмнасць у арганізацыі ідэалагічнай работы па фарміраванні ў вучняў павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь праз выкарыстанне куткоў дзяржаўнай сімволікі, адзначаная конкурснай камісіяй, дазволіла перамагчы калектывам СШ № 2 г. Капыля, Семежаўскага ВПК д/с-СШ. Заслугоўвае ўвагі таксама і разнастайнасць формаў, метадаў, відаў дзейнасці і прыёмаў па фарміраванні павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь у матэрыялах Грозаўскай СШ і Доктаравіцкай СШ.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии