Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Аплата – па тэрмiналах

09.12.2013
Магчымасць карыстацца банкаўскімі плацёжнымі тэрміналамі ёсць у 74 гандлёвых прадпрыемствах Капыльскага райспажыўтаварыства. Гэта ўсе аб’екты грамадскага харчавання, больш чым 70% магазінаў, устаноўлены тэрміналы і ў васьмі аўтамагазінах. Як паведаміў першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Аляксандр Танко, удзельная вага разлікаў пакупнікоў па тэрміналах пастаянна расце і за 10 месяцаў гэтага года склала 11,5% ад усёй выручкі (больш чым на 2% у параўнанні з мінулым годам). За дынамічны рост удзельнай вагі калектывы магазінаў “Мэбля” г. Капыля і вёскі Харытонаўка адзначаны філіялам ААТ “ААБ Беларусбанк”. У перспектыве ўсе гандлёвыя прадпрыемствы райспажыўтаварыства будуць мець такія зручныя і надзейныя сродкі аплаты. Сёлета іх устаноўлена дзесяць, да канца года з’явяцца яшчэ шэсць. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей