Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

В шаге от "золота"

26.09.2010

У Салігорску адбылася абласная спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па валейболе, дзе, акрамя гаспадароў пляцоўкі, за першынство змагаліся спартсмены са Слуцка, Стоўбцаў, Нясвіжа, Дзяржынска, Клецка і Капыля.

У папярэдніх гульнях нашым валейбалістам з ДЮСШ АФП райкама прафсаюза работнікаў АПК не было роўных. Таму ў фінальную частку выхаванцы трэнера Валерыя Койпіша выйшлі без праблем, атрымаўшы тры перамогі ў трох сустрэчах. А вось у матчы за першае месца фартуна была не на баку капылян. У сустрэчы са слуцкай камандай ва ўпартай барацьбе нашы землякі саступілі-такі суседзям і ў выніку занялі другое месца.

Гонар Капыльшчыны адстойвалі Яўген Чалей, Павел Станіслаўчыц, Станіслаў Гардзей, Яўген Кудзёлка, Кірыл Сцельчанка, Яўген Дарашэвіч, Сяргей Конч, Аляксей Несцярчык, Арцём Рамановіч і Іван Бусел.

Упэўнены, што наступны старт капыльскіх юнакоў стане абавязкова “залатым”.


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей