Вярнуцца дамоў жывым і здаровым - Слава працы | Копыль Online
Home
Среда 25.12.2024 02:46

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Вярнуцца дамоў жывым і здаровым

07.12.2013
Сістэме захавання жыцця і здароўя работнікаў падчас працоўнай дзейнасці быў прысвечаны чарговы Дзень аховы працы, які адбыўся на базе КУП “Капыльская ЖКГ”. У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыні прафкамаў, грамадскія інспектары прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Вядучы спецыяліст аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Анатоль Рудэнка пазнаёміў прысутных з праграмай, пытаннямі, якія будуць узнімацца падчас мерапрыемства. Пра гісторыю стварэння і развіцця прадпрыемства расказаў в. а. дырэктара КУП “Капыльская ЖКГ” Аляксандр Віннік. Ён таксама азнаёміў удзельнікаў Дня аховы працы з фінансава-эканамічнай сітуацыяй, перспектывамі развіцця камунальнай службы. Зацікавіла прысутных арганізацыя навучання работнікаў ЖКГ у класе аховы працы (тут і праходзіла мерапрыемства), дзе для гэтага прымяняюцца сучасныя формы і метады. “Пытанням бяспечных умоў працы надаецца сур’ёзная ўвага, — адзначыў начальнік бюро аховы працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Сівец. — Выконваюцца патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, іншых нарматыўна-прававых дакументаў. Кожны працоўны дзень пачынаецца з інструктажу працаўнікоў, якія задзейнічаны на небяспечных відах работ, што адлюстроўваецца ў адпаведных журналах. Паколькі клас па ахове працы абсталяваны мультымедыйнай устаноўкай, гэта дапамагае больш наглядна праводзіць інструктажы па разнастайных напрамках: электрабяспека, даўрачэбная дапамога падчас няшчаснага выпадку і многія іншыя”. На прадпрыемстве распрацаваны і зацверджаны мерапрыемствы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы. У гэтым удзельнікі мерапрыемства ўпэўніліся, пабываўшы на гарадской станцыі абезжалезвання вады. Як выконваюцца патрабаванні аховы працы на аб’екце, расказалі начальнік лабараторыі Сняжана Сапешка і грамадскі інспектар Віктар Рыжкоў. На станцыі абезжалезвання для персаналу маецца пакой адпачынку і прыёму ежы, персанальныя шафы для пераапранання, кожны працаўнік забяспечаны спецадзеннем, неабходнымі сродкамі індывідуальнай аховы і інш. У журнал штодзённага кантролю ўносяцца ўсе недахопы, выяўленыя інспектарам па ахове працы падчас абходу тэрыторыі, праверкі персаналу, прымаюцца меры па ўстараненні агрэхаў. Вярнуўшыся ў клас аховы працы, удзельнікі мерапрыемства даведаліся, як арганізавана работа з грамадскімі інспектарамі, іх функцыямі і абавязкамі. Пра гэта паведаміла старшыня прафкама Валянціна Татур. Дзень аховы працы — мерапрыемства, дзякуючы якому на прыкладзе асобнага прадпрыемства можна ўбачыць станоўчыя моманты арганізацыі бяспечных умоў і ўкараніць іх у сваім калектыве. У канчатковым выніку гэта дазваляе зменшыць траўматызм, а часам і захаваць жыццё работнікам на вытворчасці. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей