Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Навіны рэгіёна: Блеўчыцкі сельсавет

03.12.2013
•Быстрыца. На абласны ўзровень. Аграгарадок прадстаўлены на абласны агляд-конкурс па падвядзенні вынікаў санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў у  2013 годзе. За гэты час набылі новы выгляд тэрыторыі, замацаваныя за мясцовай школай, дзіцячым садам, участковай бальніцай, бібліятэкай, ААТ “Ціміразеўскі”. Жыхары аграгарадка на ўласных падвор’ях таксама замяняюць старыя агароджы на новыя, рамантуюць дамы і абнаўляюць фасады. •Лешня Ад гутарак -да справы У гэтым населеным пункце знята старая агароджа па цэнтральнай вуліцы. Таксама праводзяцца растлумачальныя гутаркі з насельніцтвам аб неабходнасці зносу пустуючых дамоў і навядзенні парадку на іх тэрыторыях. •Домантавічы Парадак на могілках Па звароце мясцовых жыхароў у сельвыканкам на грамадзянскіх могілках адрамантавана агароджа, высечаны зараснік, вывезена смецце і ачышчана прылеглая тэрыторыя. •Дзярэчына Праведзены суботнік Нядаўна школьнікі і сацыяльныя работнікі правялі суботнік. Яны займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол помніка загінуўшым у гады вайны землякам. •Сухоўчыцы Пераборка бульбы Жыхары гэтай вёскі адгукнуліся на просьбу мясцовага сельгаспрадпрыемства і гэтымі днямі аказваюць дапамогу па пераборцы бульбы ў сховішчы. •Блеўчыцы Конкурс чытальнікаў У сельскай бібліятэцы праведзены конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных матулям. Удзел у ім прынялі навучэнцы Быстрыцкай СШ, якія пражываюць у гэтай вёсцы. Значную падтрымку ім аказалі бацькі і мясцовае насельніцтва. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей