На дадзены момант у раёне дзейнічаюць 19 новых даільна-малочных блокаў. Тое, наколькі яны эфектыўныя, разгледзім на прыкладзе малочнатаварнай фермы “Пацейкі” ААТ “Прагрэс 2010”.
[caption id="attachment_31875" align="aligncenter" width="443" caption="Заатэхнік-селекцыянер Настасся Севасцьяновіч (у цэнтры) з аператарамі машыннага даення Нінай Малюжыц і Наталляй Лаханько."]
[/caption]
З увядзеннем новай даільнай залы фірмы “Унібокс” на названай ферме ўжо на працягу месяца атрымліваюць па 14,2 кг малака ад адной каровы. Да гэтага тут даілі толькі крыху больш за 8 кг. Вынік адчувальны – за такі непрацяглы час прыбаўка звыш 6 кг. Таму з прымяненнем новай тэхналогіі мяркуецца, што ўвогуле сітуацыя па гаспадарцы з цягам часу таксама палепшыцца.
На дадзены момант у новай зале дояцца 176 галоў, з якіх 70% першацёлкі, а астатнія высокапрадукцыйныя каровы. Плануецца, што да сярэдзіны снежня тут будуць знаходзіцца ўжо 200 галоў.
– У чым жа перавагі новай дойкі? – цікавімся ў галоўнага заатэхніка сельгас-прадпрыемства Віктара Тароцькі.
[caption id="attachment_31876" align="aligncenter" width="443" caption="У новай даільнай зале"]

[/caption]
– Па-першае, у новым блоку карова выдойваецца поўнасцю, дзякуючы камп’ютарнай праграме, – дзеліцца Віктар Валер’евіч. – Па-другое, тут няма такой скучанасці, якая назіралася ў старым кароўніку. Жывёла знаходзіцца на беспрывязным утрыманні, мае свабодны доступ да кармоў. Дарэчы, у рацыён мы ўключаем сянаж, канцэнтраты, кукурузны сілас, жамерыны, патаку і ў пастаянным доступе на выгульным двары – сена.
Даенне ў новым даільна-малочным блоку трохразовае. Праводзяць яго аператары Наталля Лаханько, Ніна Малюжыц і Праскоўя Круг. Працуюць жанчыны пазменна – кожная два дні праз адзін. Дарэчы, гэтак жа, як і даглядчыкі жывёлы Андрэй Лапцэвіч, Аляксандр Цімаховіч і Кірыл Малюжыц. Яны прыбіраюць кармавыя праходы, раздаюць канцэнтраты, падганяюць кароў на даенне, мыюць даільны блок. А за ўсім працэсам з дапамогай камп’ютара сочыць заатэхнік-селекцыянер Настасся Севасцьяновіч.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии