Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Слiзкая тэма

30.11.2013
Сёлета зіма з лёгкім марозам і снегападам наляцела знянацку і адразу ўступіла ў свае правы, стварыўшы, у першую чаргу, рэальны дыскамфорт для ўдзельнікаў дарожнага руху. Галалёдзіца на дарогах і тратуарах бясспрэчна тоіць небяспеку для здароўя грамадзян. Што робіцца для зніжэння траўматызму ў гэты перыяд, даведаліся ў  філіяле КУП “Мінскаблдарбуд” —  “ДРБУ №124” і КУП “Капыльская ЖКГ”. — Наша прадпрыемства да зімы падрыхтавана поўнасцю.  Для работы на дарогах у зімні перыяд будзе задзейнічана 19 адзінак тэхнікі — 7 трактароў з лапатамі, 3 аўтагрэйдары, 6 раскідвальнікаў пяску і 3 пагрузчыкі, — тлумачыць інжынер па бяспецы руху ДРБУ №124 Андрэй Леус. — Таксама для барацьбы з галалёдзіцай нарыхтавана 4905 тон пясчана-солевай сумесі. Нягледзячы на тое, што гэта — толькі 80% ад запланаванага, практыка паказвае: гэтай колькасці павінна хапіць на ўсю зіму. У мінулыя два гады расход за ўвесь зімні сезон складаў прыкладна 4700 тон. У філіяле ўжо арганізавана кругласутачнае дзяжурства, ёсць адказны дзяжурны. Улічваючы мінулагоднія сюрпрызы (маецца на ўвазе цыклон “Хавьер”. — С. Л.), дарожнікі заключылі дагаворы з сельгаспрадпрыемствамі на выпадак моцных снегападаў. Гэта дазволіць звесці да мінімуму інцыдэнты мінулай зімы з сітуацыяй на дарогах. Работнікі камунальнай службы таксама вядуць барацьбу з галалёдзіцай на тэрыторыі горада. Праезная частка раённага цэнтра апрацоўваецца па меры неабходнасці. Але большую занепакоенасць выклікаюць тратуары і прыдамавыя тэрыторыі жылых дамоў, якія сталі падобнымі на каток. Як плануюць справіцца са слізготай менавіта тут, патлумачыў выконваючы абавязкі дырэктара КУП “Капыльская ЖКГ” Аляксандр Віннік. Ён адзначыў, што на вуліцах, дзе маюцца тратуары, ёсць пясок, які знаходзіцца ў спецыяльных кантэйнерах. Для падсыпкі дарожак каля дамоў таксама завозіцца пясчана-солевая сумесь. Калі ўтварыўся галалёд, у любы момант работнікі ЖКГ могуць апрацаваць пешаходныя дарожкі. На сёння ў штаце налічваецца 13 чалавек, якія аб- слугоўваюць прыдамавыя тэрыторыі.  Цяперашняя сітуацыя ў дварах тлумачыцца, перш за ўсё, слабым кантролем адміністрацыі за работай супрацоўнікаў ЖКГ, адказных за расчыстку пешаходных дарожак (так званых дворнікаў). Менавіта ад сумлення апошніх і залежыць бяспека пешаходаў. Таму кантроль за іх работай будзе ўзмоцнены, падкрэсліў Аляксандр Уладзіміравіч. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара Работнікі ЖКГ на ачыстцы прыступак ад ільда  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей