Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

У цэнтры ўсіх падзей

22.11.2013
[caption id="attachment_31628" align="alignleft" width="300" caption="Валянціна Цвірко"][/caption] Ужо шэсць гадоў Валянціна Цвірко з’яўляецца старэйшынай вёскі Папоўцы Грозаўскага сельсавета. Яно і не дзіўна, што аднавяскоўцы аказваюць такі давер Валянціне Аляксандраўне. Трыццаць восем гадоў жанчына адпрацавала бухгалтарам у мясцовай гаспадарцы, ды і будучы на заслужаным адпачынку не засядзелася дома: зараз займаецца выдачай кармоў на жывёлагадоўчым комплексе. Таму і знаходзіцца яна ў віры ўсіх спраў і падзей, а землякі звяртаюцца да яе па дапамогу. – Як  старэйшына я падтрымліваю сувязь з Грозаўскім сельвыканкамам, удзельнічаю ў яго пасяджэннях, сесіях сельскага Савета, – гаворыць Валянціна Аляксандраўна. – Безумоўна, на першым плане знаходзіцца добраўпарадкаванне. Падчас падворных абходаў мы робім заўвагі, а потым прыемна бачыць, як яны выпраўляюцца. Радуемся, калі гаспадары ўпарадкоўваюць дровы, пясок на вуліцы, абкошваюць сядзібу, прыбіраюць смецце, высаджваюць кветкі, абнаўляюць фасад дома і г. д. У абавязках старэйшыны шмат жыццёвых, арганізацыйных пытанняў. Напрыклад, сабраць грошы на якія-небудзь агульныя патрэбы ці ўпрыгожыць крыж на ўездзе ў вёску, а калі нават проста пагутарыць з аднавяскоўцамі. Дарэчы, наладзіць цесны кантакт з людзьмі жанчыне дапамагае яе ранейшая і цяперашняя праца. А яшчэ тое, што яна з’яўляецца старшынёй ветэранскай арганізацыі КСУП “Грозава-агра”. Падчас кожнага наведвання сваіх падапечных Валянціна Аляксандраўна пацікавіцца іх жыццём, выслухае праблемы, раскажа пра апошнія падзеі, а то і  пачытае вершы – гэта адно з яе захапленняў. Таксама сярод любімых заняткаў можна назваць догляд сваёй сядзібы, якая проста патанае ў кветках. А ў яе мастацкім афармленні і добраўпарадкаванні пастаянна дапамагаюць нявестка, сын і двое ўнукаў. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей