Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

На новы ўзровень

20.11.2013
Зусім нядаўна аграрыі адзначылі сваё прафесійнае свята, на якім звычайна падводзяцца вынікі сельскагаспадарчага года. Тым не менш, гэта не азначае, што напружанне працы павінна знізіцца. Няхай у пераліку палявых работ засталіся толькі ўздым зябліва і вывазка арганікі, аднак наступіў самы спрыяльны час для навядзення парадку на ўсіх аб’ектах і магчымасці яшчэ больш увагі надаваць жывёлагадоўчай галіне. Пра гэта гаварыў, звяртаючыся да кіраўнікоў сельскагаспадарчых, абслуговых і будаўнічых прадпрыемстваў і арганізацый, старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня на нарадзе, што адбылася ў мінулы панядзелак. Анатоль Іосіфавіч коратка пазнаёміў прысутных з задачамі, якія былі агучаны падчас прадстаўлення новага губернатара Мінскай вобласці Сямёна Шапіры. “Нам усім разам трэба падумаць над тым, што трэба зрабіць, каб атрымаць рост па ўсіх напрамках дзейнасці не менш за 10%”, — адзначыў кіраўнік раёна. Былі абмеркаваны крокі па росце вытворчасці малака і пагалоўя буйной рагатай жывёлы (і ў першую чаргу дойных статкаў), здачы ў дзеянне рэканструіруемых малочнатаварных фермаў, дасягненні сярэднясутачнай прывагі на адкорме БРЖ не менш за 660 г, выплаце заработнай платы і яе абгрунтаваным налічэнні. А выйсці на новы ўзровень можна толькі пры ўмове высокай выканальніцкай дысцыпліны і адказнасці кожнага члена калектыву: ад кіраўніка да радавога працаўніка. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей