Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Прыцяжэнне зямлi

17.11.2013
Прозвішча Пяцігорац добра вядома не толькі на Капыльшчыне, але і далёка за яе межамі. Браты Сяргей і Алег Пяцігорцы з ААТ “Ціміразеўскі” з зайздросным пастаянствам, спачатку ў складзе аднаго камбайнавага экіпажа, пасля — паасобку, выходзілі пераможцамі жніва не толькі ў раёне, але і ў вобласці, рэспубліцы. Поспехі на ўборцы збожжавых, можна сказаць, сталі іх візітнай карткай. У апошні час Сяргей на жніве працуе разам з жонкай Вольгай . [caption id="attachment_31502" align="aligncenter" width="443" caption="Вольга і Сяргей Пяцігорцы"][/caption] “Не трэба нас фатаграфаваць, мы ў гэтым годзе на жніво выйшлі позна, — так пачалася гутарка з сямейным камбайнавым экіпажам Сяргея і Вольгі Пяцігорцаў. — На рамонце крыху застаяліся, таму цяпер нам нічога “не свеціць”. Не знайшлося нічога лепшага на той момант, як вымавіць у адказ, што жніво толькі пачынаецца і яшчэ ўсё наперадзе. Сяргей (як тады здалося) з нейкім хітраватым прыжмурам мелькам зірнуў на мяне, усміхнуўся, але нічога больш не сказаў. Але адзін раз на кнопку фотаапарата на ўсялякі выпадак я ўсё ж такі націснуў… На свяце раённых зажынак, якія сёлета праходзілі ў ААТ “Ціміразеўскі”, усё адбывалася як звычайна: прамовы кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, благаславенне свяшчэнніка на добрую справу, хлеб новага ўраджаю ў падарунак гасцям, песні, серыі фотаздымкаў гэтага традыцыйнага і дзесьці крышачку магічнага дзейства… Але прыгожы камбайнавы экіпаж Сяргея і Вольгі з іх адкрытымі і ўсмешлівымі тварамі быў настолькі прыцягальным, што пасля каманды дырэктара сельгаспрадпрыемства Аляксандра Турбана “па машынах” папрасіў іх на некалькі хвілін затрымацца для чарговай фотасесіі. Дзень пры дні экіпаж выконваў руцінную работу: як і астатнія механізатары гаспадаркі ён убіраў спелыя ціміразеўскія нівы, якія заўсёды давалі нядрэнны ўраджай. Ды і чаму б не даваць: большасць камбайнераў (і Сяргей — у іх ліку) і ўвосень, і ранняй вясной самі аралі зямлю, апускалі зерне ў падрыхтаваную глебу. Яны, бясспрэчна, ведалі старую мудрасць: што пасееш, тое і пажнеш. [caption id="attachment_31503" align="aligncenter" width="443" caption="Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Царкова віншуе Вольгу і Сяргея Пяцігорцаў з першай тысячай"][/caption] Гэты год, як і сказаў Сяргей, не прынёс ні першай у вобласці намалочанай тысячы тон, як было некалькі гадоў раней, ні перамогі ў абласным спаборніцтве. Але пра дасягненні сям’і  Пяцігорцаў на жніве ўсё ж такі пачуць давялося: іх экіпаж неаднаразова значыўся на Дошцы гонару ў нашай раёнцы. Галоўнае, Сяргей і Вольга выканалі асноўную сваю задачу — з мінімальнымі стратамі своечасова ўбралі збожжавыя. Як высветлілася пазней, у раёне сямейны дуэт аказаўся лідарам  сярод камбайнавых экіпажаў па намалоце збожжавых. У агульны каравай Капыльшчыны яны дадалі 1969 тон паўнаважкага зерня. А адзіны фотаздымак, зроблены ў першую фотасесію, які сёння ўпрыгожвае першую паласу святочнага нумара раёнкі, прыйшоўся якраз дарэчы, магчыма таму, што атрымаўся простым, як само жыццё гэтых сціплых і працавітых людзей… Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей