Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Маладое папаўненне

13.11.2013
Сёлета сваё першае працоўнае месца атрымалі 144 нядаўнія выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў з розных рэгіёнаў рэспублікі, якія папоўнілі калектывы шматлікіх прадпрыемстваў і арганізацый Капыльшчыны. Па традыцыі ў канцы восені ў нашым раёне праходзіць злёт маладых спецыялістаў. Гэта мерапрыемства праводзіцца з мэтай замацаваць маладое папаўненне ў раёне, дапамагчы вырашыць праблемы, якія ўзнікаюць у моладзі ў пачатку прафесійнай дзейнасці. [caption id="attachment_31434" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас сустрэчы"][/caption] Мерапрыемства пачалося з сустрэчы маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна, якая прайшла ў зале пасяджэнняў райвыканкама, дзе моладзі прадставілася выдатная магчымасць задаць надзённыя для іх пытанні. Ініцыятыўнасць і адказнасць, па меркаванні старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Сандрозд, першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ірыны Кісляк, павінны стаць асновай іх дзейнасці. Адказныя асобы запэўнілі, што ў любы момант юнакі і дзяўчаты могуць звярнуцца да іх са сваёй праблемай і абавязкова атрымаюць дапамогу ў яе вырашэнні. Выступаючы перад маладым папаўненнем раёна, яны сцісла расказалі пра адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Капыльскага раёна, эканамічную сітуацыю, умовы для працы, якія існуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Пра перспектывы кар’ернага і прафесійнага росту паведаміў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі. У прыватнасці, ён адзначыў, што кожны год папаўняецца і абнаўляецца кадравы рэзерв, банк даных “Перспектыва”, куды ўваходзяць спецыялісты розных службаў, прадпрыемстваў і арганізацый ва ўзросце да 31 года. Галоўны крытэрый для залічэння ў гэты спіс — выдатныя вынікі працоўнай дзейнасці. [caption id="attachment_31436" align="aligncenter" width="443" caption="Фота на памяць"][/caption] Акрамя таго, маладыя спецыялісты мелі магчымасць атрымаць кансультацыю ад вядучага спецыяліста сектара крэдытавання насельніцтва цэнтра банкаўскіх паслуг №609 у г. Капылі філіяла №620 ААТ “ААБ Беларусбанк” Таццяны Рымашэўскай, якая расказала прысутным пра магчымасць атрымання крэдыту для гэтай катэгорыі кліентаў банка. Як з карысцю праводзіць вольны час, прысутныя даведаліся ад намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Віктара Васілеўскага, дырэктара Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Уладзіміра Чаркаса, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлі Гарбацэвіч, в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Вікторыі Шостак. Заключным момантам сустрэчы стаў міні-канцэрт, падрыхтаваны выкладчыкамі Капыльскай ДШМ. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара        

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей