Трапляць у бальніцу не заўсёды прыемна, але бывае, што проста неабходна. Тым больш, ляжаць у стацыянары якога-небудзь аддзялення. Аднак цяпер кожны, хто па нейкай прычыне апынуўся ў Капыльскай ЦРБ, можа наведаць буфет, які адчыніў дзверы ў красавіку гэтага года.
[caption id="attachment_31399" align="aligncenter" width="443" caption="Наталля Паляшчук"]

[/caption]
Галоўны ўрач Аляксандр Гайдзель гаворыць, што работа гэтай невялічкай гандлёвай кропкі — ідэя былога кіраўніка Андрэя Каралько. Раней у пакоі, дзе зараз працуе буфет, быў медыцынскі кабінет.
Абслугоўвае пакупнікоў прадавец чацвёртай катэгорыі Наталля Паляшчук. Менавіта яна дапамагае ўсім завітаўшым выбраць што-небудзь смачнае. Наталля Леанідаўна гаворыць, што асаблівым попытам карыстаюцца свежыя булачкі. Па іх нават з навакольных дамоў прыходзяць капыляне, звяртаецца і медыцынскі персанал. Не залежваюцца на прылаўку і газеты з часопісамі. За прыгожымі столікамі можна крыху адпачыць, выпіўшы кубачак кавы або чаю.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота аўтара
Комментарии