Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

I шчодрай будзе ніва...

16.11.2013
Самае высокае прызванне на зямлі – расціць хлеб. І гэта добра ведаюць земляробы ААТ “Скабін”. З году ў год яны атрымліваюць высокія ўраджаі збожжавых, нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці, імкнуцца дабіцца добрых вынікаў ва ўсіх галінах сельскай гаспадаркі. Магчыма, не ўсё атрымліваецца так, як гэтага хацелася б, але ёсць галоўнае — імкненне рабіць сваю справу так, каб потым не было сорамна. [caption id="attachment_31487" align="aligncenter" width="443" caption="Ігар Рай і Іван Грыбок"][/caption] Сёлета ў ААТ “Скабін” атрыманы для гэтага года неблагі ўраджай: намалочана, з улікам зерня кукурузы, амаль па 54 цэнтнеры на круг. Праўда, як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Іван Грыбок, спадзяванні на намалоты былі намнога большыя. “Асабліва засмучае азімая пшаніца, — канстатуе Іван Яраслававіч, — калі ў мінулыя гады яна давала па 60 і больш цэнтнераў з гектара, то цяпер былі рады і 50-ці. А ўсё таму, што пасля зімы давялося перасейваць ячменем 181 гектар гэтай культуры. І як вынік — з 449 га пшаніцы намалацілі 2400 тон зерня. Што тычыцца астатніх культур, то яны паказалі рэзультаты, параўнальныя з леташнімі”. Безумоўна, быў праведзены ўвесь комплекс работ па доглядзе за раслінамі: хімпраполкі, апрацоўкі фунгіцыдамі і супраць палягання, неабходныя падкормкі. Тэхналогія вырошчвання культур ужо дакладна адпрацавана, ёсць і неабходная тэхніка. Ды і калектыў хлебаробаў сфарміраваўся працавіты, дружны, здольны на высокія працоўныя дасягненні. На ўборачнай працавала шэсць камбайнавых экіпажаў. Тры з іх намалацілі больш за 1000 тон збожжавых і зернебабовых. Гэта бацька і сын (Іван і Мікіта) Лук’яновічы, браты Аляксандр і Юрый Музыкі, Аляксандр Грынкевіч і Аляксандр Апанасчык. Як адзначыў галоўны аграном, вялікі ўклад у сёлетні каравай унеслі і механізатары, якія былі задзейнічаны на падрыхтоўцы глебы і сяўбе, — Ігар Рай, Дзмітрый Салодкі, Дзмітрый Князюк, Васіль Баліцкі, Іван Салаш і іншыя. Не падвяла і збожжасушыльная гаспадарка. Трэці сезон у сельгаспрадпрыемстве працуе сучасны збожжасушыльны ачышчальны комплекс. Сёлета яго паслугі скарысталі і іншыя гаспадаркі раёна — ААТ “П-з Дусаеўшчына” і “Капыльскае”, якія прывозілі на дапрацоўку зерне кукурузы. “Думаючы пра новы ўраджай, мы пастараліся выключыць свае сёлетнія памылкі, — адзначыў Іван Грыбок. — У прыватнасці, асеннюю пасяўную распачалі крыху пазней, паколькі заўважылі, што больш пакутуюць ад зімовых маразоў і снегападаў тыя культуры, якія былі пасеяны рана. Сеем мы зернем не ніжэй за першую рэпрадукцыю, кожны год набываем эліту, практыкуем мяняць гатункі, каб вызначыцца з тымі, якія найбольш прыдатныя для нашых земляў. Магу адзначыць, што сама лепей пакуль зарэкамендавала сябе азімая пшаніца гатункаў Сюіта і Богатка. Напярэдадні свайго прафесійнага свята працаўнікі ААТ “Скабін”, як адзначыў яго дырэктар Віктар Станкевіч, падводзяць вынікі гэтага сельскагаспадарчага года, каб умацаваць сваю надзею на тое, што наперадзе іх чакаюць новыя дасягненні, больш высокія рэзультаты і шчодрая хлебная ніва. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара і Паўла ШЭІНА      

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей