Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Кінь курыць раз і назаўсёды!

10.11.2013
Рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя пройдзе 21 лістапада. Яна арганізавана ў рамках Адзінага дня здароўя “Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў”. Распрацаваны план мерапрыемстваў, у якіх прымуць удзел розныя арганізацыі і ўстановы Капыль-шчыны — райвыканкам, ДУ “Капыльскі РайЦГЭ”, УАЗ “Капыльская ЦРБ”, рэдакцыя газеты “Слава працы”, установы культуры, адукацыі, спорту і турызму. У прыватнасці, пройдуць пасяджэнні за круглым сталом з абмеркаваннем шкоды, якую наносіць здароўю табакакурэнне, масавыя мерапрыемствы для насельніцтва — дыскатэкі, кірмашы здароўя, тэматычныя вечары. Будуць арганізаваны дні адкрытай інфармацыі і кансультаванне насельніцтва ва ўстановах аховы здароўя, работа  тэлефонаў даверу па пытаннях прафілактыкі табакакурэння, конкурсы і выставы малюнкаў, плакатаў, спартыўныя мерапрыемствы. Кіраўнікам арганізацый і ўстаноў усіх форм уласнасці рэкамендавана аб’явіць тэрыторыі сваіх арганізацый і ўстаноў зонамі, свабоднымі ад курэння, прадугледзець меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія адмовіліся ад курэння і вядуць здаровы лад жыцця. Маргарыта САКОВІЧ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей