Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Зазірніце на кірмаш!

08.11.2013
Працягваюцца восеньскія кірмашы, якія кожную суботу радуюць пакупнікоў сваёй прадукцыяй. Мноства машын з розных гаспадарак раёна прыбываюць на плошчу імя У. І. Леніна ў Капылі, дзе бойка ідзе гандаль садавінай, агароднінай. У гэтую суботу прыехалі прадаўцы нават з Брэсцкай вобласці, якія прапаноўвалі лясныя, грэцкія арэхі і гарбузікі. І іх тавар аказаўся запатрабаваным у наведвальнікаў кірмаша. Парадаваў вялікі выбар рыбнай прадукцыі.  Акрамя гэтага прадавалі саджанцы розных парод дрэў. Трэба адзначыць, што за працяглы час правядзення сезонных кірмашоў цікавасць наведвальнікаў і пакупнікоў да іх не зменшылася. Павел ШЭІН Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей